Скульптура ў памяць пра Бельскі Вялікі Сойм



У Студзіводах на Беласточчыне паўстала скульптура, прысвечаная Бельскаму Вялікаму Сойму. Аўтарам працы, прысвечанай падзеі з 1564 года, з’яўляецца скульптар з Камянца, што ў Берасцейскай вобласці, Анатоль Тураў. Самае важнае – перадаць вобраз таго перыяду гісторыі Бельска Падляшскага, кажа творца:

– Трэба было паказаць, горад, замак, як ён мог выглядаць. Ёсць стары герб Бельска і Бельскі прывілей, там таксама “Пагоня” – герб Вялікага княства Літоўскага, і ёсць надпіс, што прыняты другі статут Вялікага княства Літоўскага. І адваротны бок – кароль Зігмунд Аўгуст на троне, ён ачольваў Сойм, і каля яго самыя важныя асобы, якія былі на тым Сойме.

Скульптура налічвае 3 метры вышыні, па ўсталяванні на подыум будзе мець 3,6 метра, дадае Анатоль Тураў. У працы над творам дапамагаў таксама Дарафей Фіёнік з Музея малай Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя