Слонімшчына і Беларуская Народная Рэспубліка



Выйшаў з друку сакавіцкі нумар электроннай газеты “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Амаль цалкам нумар прысвечаны Слонімшчыне і Беларускай Народнай Рэспубліцы, а таксама тым падзеям, якія адбываліся на Слонімшчыне у 1916-х-1920-х гадах.

Цікавым артыкулам у нумары з’яўляецца матэрыял пра “Слонімскую Пагоню”, якую ў 1937-1938 гадах вышыла родная сястра паэта і вязня сталінскіх лагераў Сяргея Новіка-Пеюна.

З вялікім задавальненнем чытачы прачытаюць матэрыялы, прысвечаныя аэрафотаздымкам вёскі Дзеравянчыцы і Альбярціна – сённяшняга мікрараёна Слоніма стагадовай даўніны, а таксама кінахроніцы Слоніма ў верасні 1939 года.

“Слонімскі край” працягвае публікаваць спіс слонімскіх фірмаў, якія працавалі ў 1925 годзе ў сферы грамадскага харчавання, а таксама шэраг іншых публікацый.

Свежы нумар “Слонімскага краю” і ўсе ранейшыя нумары чытайце тут: http://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=46924

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя