Слонімскі фотамастак адкрыў сваю выставу



У выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея імя Язэпа Стаброўскага адкрылася фотавыстава мясцовага фатографа Віталя Фядотава пад агульнай назвай “Вынікі”.

На выставе прысутнічалі сябры Віталя Фядотава, фатографы, мастакі, пісьменнікі. Усе яны шчыра павіншавалі фотамайстра з выставай і спадзяюцца, што вынікі творчага захаплення слонімцу падводзіць яшчэ рана. Дарэчы, Віталь, шмат сам дапамагае культуры і педагогіцы Слонімшчыны, бясплатна ахвяруе свае працы, прымае ўдзел у фотаафармленні розных праектаў.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё