Слонімскі тэатр парадуе дзяцей навагодняй прэм’ерай



У Слонімскім драматычным тэатры адбылася цудоўная прэм’ера спектакля для юных гледачоў  “Падарунак для зорачкі” па п’есе Арцёма Белазёрава.

Спектакль паставіла рэжысёр Вікторыя Міхальчык.

Пра што новы спектакль? Вядома ж пра Новы год, дабро і шчасце, пра ўзаемаадносіны і любоў. Аднойчы зорачка, якая лятала ў сусвеце, зачапілася за бараду Дзеда Мароза і трапіла на зямлю. А на зямлі яна пазнаёмілася з вераб’ём, коткай, сабакам. Зорачка даведалася ад вераб’я, што ён баіцца коткі, якая ў любы момант можа яго з’есці, а котка баіцца сабакі. Усе жывуць кожны сам па сабе. І ніхто ні з кім не сябруе. Таму адзін аднаго яны не любяць. І тады зорачка прапануе быць усім добрымі, шчырымі і дружнымі. І толькі пасля гэтага ўсе будуць шчаслівымі. Усе паслухалі зорачку і ўсім жыць стала лепш.  А сама зорачка хоча вярнуцца дамоў да таты і мамы. І ёй гэту мару дапамагаюць ажыццявіць новыя сябры і Дзед Мароз са Снягуркай.

У спектаклі шмат вясёлай музыкі, песень і танцаў. У бліжэйшыя дні спектакль паглядзяць юныя гледачы Слонімшчыны, а потым дзеці і дарослыя з іншых рэгіёнаў Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім