Слонімскі тэатр паставіў “Дзіва ў пер’ях”



Мастацкі савет Слонімскага драматычнага тэатра прыняў да пастаноўкі новы спектакль для дзяцей і дарослых па п’есе расійскага драматурга Валянціна Афоніна “Мымраня, альбо Прывітанне, Дзіва ў пер’ях”.

Першы прэм’ерны спектакль паглядзець юныя слонімцы ў нядзелю, 22 кастрычніка.

Дзіцячая прэм’ера распавядае пра капрызнае Мымраня. Яно жыве з бацькамі ў глухім лесе і вырашае ўцячы ад іх, бо яму надакучыла штодзённая аўсяная каша. Але здабытая воля яго зусім не радуе – у лесе страшна, сумна і адзінока. Мымраня сустракаецца з Дзівам у пер’ях. Пад уздзеяннем гэтага Дзіва Мымраня робіць выснову, што мама з татам для яго самыя дарагія на свеце.

Новы спектакль Слонімскага драматычнага тэатра адрасавана найперш для непаслухмяных і няўрымслівых дзяцей. У бліжэйшы месяц спектакль паглядзець у многіх рэгіёнах Гарадзеншчыны. 

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім