Слонімскі тэатр паставіў спекталь яўрэйскага драматурга



Мастацкі савет Слонімскага драматычнага тэатра прыняў да пастаноўкі новы спектакль для дарослых гледачоў “Вяселле дазваляецца…” па п’есе яўрэйскага драматурга Эфраіма Кішона ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.

П’есу Эфраім Кішон напісаў у 1953 годзе. У гэтай гісторыі аўтар з’яўляецца тонкім псіхолагам і сатырыкам, які прапануе гледачам задумацца пра тое, што важней — чалавек ці дакумент, а таксама светла і з нейкай самотнай іскрынкай даследае, куды з цягам гадоў шлюбу знікае каханне, рамантыка і пяшчотнасць…

У бліжэйшы час спектакль “Вяселле дазваляецца…” плануецца вынесці на суд гледачоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім