Слонімскія артысты рыхтуюць «Тараса на Парнасе»



taras_na_parnaseГалоўны рэжысёр Слонімскага драматычнага тэатра Васіль Сявец прыступіў да працы над спектаклем па п’есе беларускага драматурга Сяргея Кавалёва «Тарас на Парнасе». Спектакль рэжысёр плануе здаць у першым квартале бягучага года.

П’еса Сяргея Кавалёва напісаная паводле матываў і вобразаў знакамітай і вядомай нам са школы паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына, якая была напісана ў XIX стагоддзі. Але гэтаz п’еса з’яўляецца самастойным і арыгінальным творам драматурга. Хоць фабула яе  — з’яўленне Тараса на Парнасе, сярод багоў – захоўваецца і ў п’есе, і будзе захоўвацца і ў спектаклі. У «Тарасе на Парнасе» Сяргея Кавалёва – роздум пра характар беларуса і ягонае месца ў свеце. Верыцца, што і спектакль у пастаноўцы Васіля Сяўца будзе пра нас, атрымаецца шчырым і вясёлым. Дарэчы, спектакль «Тарас на Парнасе» па п’есе Сяргея Кавалёва ўжо ставілі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа, вучэбны тэатр Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача і Гарадзенскі абласны драматычны тэатр.

Беларускае Радыё Рацыя