Слонімскія дзеці вывучаюць гісторыю роднага горада
У Слонімскай гарадской дзіцячай бібліятэцы адбыўся гістарычны экскурс “З гісторыі роднага краю”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 8-х класаў гімназіі № 1 г.Слоніма. А таксама беларускі літаратар, гісторык і краявед Сяргей Чыгрын.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі электронную віктарыну па гісторыі Слонімшчыны. Віктарыну цікава правяла загадчыца бібліятэкі Наталля Апанасік, а вучні адказвалі на пытанні. Адказы з дапаўненнямі і разнастайнымі фактамі дапаўняў Сяргей Чыгрын.
Гістарычны экскурс “З гісторыі роднага краю” быў прысвечаны 765-годдзю першага ўпамінання Слоніма ў Іпацьеўскім летапісе.
[Not a valid template]
Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара
