Слонімскія танцоркі прывезлі Гран-пры з Італіі



Юныя танцоркі слонімскага ўзорнага танцавальнага калектыву “Атланта” прымалі ўдзел у міжнародным фестывалі-конкурсе культуры і мастацтва “Italian Break”, які праходзіў у Італіі. Слонімскія танцоркі выступілі паспяхова і прывезлі ў родны горад Гран-пры.

Нагадаем, што ансамбль сучаснага танца “Атланта” быў створаны ў Слоніме ў 2003 годзе. У ансамблі танцуюць дзеткі і школьнікі, якія праз танцы даволі паспяхова знаёмяцца з сучасным мастацтвам. Яны танцуюць спартыўна-эстрадныя танцы, сучасныя танцавальныя пастаноўкі, дзіцячыя эстрадныя танцы, выдатна выконваюць розныя стылізаваныя харэаграфічныя кампазіцыі і г.д.

 

Калектыў “Атланты” пастаянна ўдзельнічае ў гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. Ён шмат разоў станавіўся пераможцам міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестываляў і конкурсаў. Быў лаўрэатам першай ступені XV Міжнароднага фестывалю-конкурса “Intershow-2017” у Польшчы.

Калектывам на працягу 15 гадоў кіруе выдатны педагог і майстар сваёй справы Алена Бельская.

Аксана Фок, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім