Словы салідарнасці з Лондана
Для музыкаў, якія забароненыя. Словы салідарнасці з Лондана дасылае беларускі „Свабодны тэатр”.
Да 10-гадовага юбілею там рыхтуецца канцэрт “Я разам з забароненымі”, дзе на адной сцэне ў брытанскай сталіцы выступяць гурты Pussy Riot з Расtі, „Бумбокс” з Украіны і Brutto з Беларусі, а таксама акцёры-сябры „Свабоднага тэатра”. Трансляваць канцэрт будуць тры тэлеканалы, таксама будзе адбывацца он-лайн праз інтэрнэт.
[youtube id=”a7kv3wyf3CQ”]
„Тут ніякай палітыкі – толькі салідарнасць,” – кажа арт-дырэктар „Свабоднага тэатра” Мікалай Халезін:
– Гэта падтрымка тых творчых асоб, якія знаходзяцца ў сваіх краінах пад забаронай. Якія забароненыя і ў Беларусі, і ва Украіна, і ў Расеі. Гэта канцэрт Салідарнасці. Адзіны дасылаемы сігнал: што і музыкі, і акторы падтрымліваюць тых людзей, якія ў бядзе. Гэтым і важны наш канцэрт. Ён не мае ніякіх іншых мэтаў. Няма ніякай палітычнай падаплёкі. Карпаратыўная салідарнасць на самым высокім узроўні.
Лагатып канцэрта адмыслова стварыў кітайскі мастак-дысыдэнт Ай Вейвей, які на той час знаходзіўся пад хатнім арыштам.
У нядзельны вечар 18 кастрычніка на сцэну канцэртнай залі Koko ў Лондане выйдуць таксама адмыслова запрошаныя госці — Дэйвід Гілмар, Кім Катрэл, Ніл Тэнант, Джульет Стывенсан, Вікторыя Мадэста, Джэрэмі Айранз.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
