Сольны выступ Алеся Дзянісава ў Берасці



„Кароткую гісторыю Беларусі” на вершы паэта Алеся Чобата прэзентавалі ў Берасці. З такой праграмай прыехаў у Берасце саліст гурта “Дзецюкі” Алесь Дзянісаў. Сустрэча прайшла ў парку 1 мая ў чайным доміку. Канцэрт прайшоў у камерным фармаце, як распавёў саліст Алесь Дзянісаў:

Гэта была ўсё ж прэзентацыя майго сольнага альбома на вершы Алеся Чобата. І большасць песень праграмы займала менавіта гэта частка. Я, на жаль, быў адзін. Павінен быў прыехаць Андрэй, але з-за сапсаванага інструмента ён папросту не даў рады прыехаць.

Канцэрт Алеся Дзянісава сабраў у Берасці каля двух дзясяткаў чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота Міколы Ляшкевіча