Сотні католікаў прайшлі па цэнтры Менска ў працэсіі Божага Цела
месяц таму
29 траўня ў Менску адбылася працэсія, удзельнікі якой на чале з Мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім прайшлі па праспекце Незалежнасці ад Залатой Горкі – да Чырвонага касцёла.
Хоць звычайна падобныя працэсіі праводзяцца ва ўрачыстасць Божага Цела, якая сёлета прыпадае на 16 чэрвеня, аднак у Менску працэсія традыцыйна прайшла ў апошні тыдзень траўня. Апошнія два гады працэсію не праводзілі, афіцыйна – з прычыны пандэміі. У Гародні, дзе таксама звычайна праходзілі шматлюдныя працэсіі Божага Цела, пакуль аб планах на бягучых год невядома.
[manual_related_posts]