Спектакль “Гугулы” рэжысёра Агнежкі Карыткоўскай-Мазур



На прэм’ерны спектакль запрашае сваіх прыхільнікаў драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку.

Спектакль “Гугулы” рэжысёра Агнежкі Карыткоўскай-Мазур створаны на падставе твора вядомай у Польшчы пісьменіцы Віалеты Гжэгажэўскай (Wioletta Grzegorzewska).

IMG_3956

Па сцэнару гэта нетыповая гісторыя вясковай сям’і.

Кажа адзін з выканаўцаў ролі ў спектаклі, акцёр Матэўш Вітчук.

– Хацелі паказаць вёску ўніверсальную, нідзе на мапе Польшчы гэтай вёскі няма ці нават на мапе Еўропы. Гэта аповесць пра традыцыю, якая захавалася на вёсцы.

Гэта ўжо другі прэм’ерны спектакль Беластоцкага тэатру да 70-ці годдзя ўстановы. Ён створаны ў рамках праекту “Тэатральныя асновы: Оскар Кольберг 2014”, у памяць пра выдатнага даследчыка вясковага жыцця, традыцый ды фальклёру.

Сярод мерапрыемстваў праекту таксама знаёмства з беларускай музычнай культурай.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя