Спеўны сход па-батумску



Беларускі спеўны сход правёў сваё першае пасяджэнне ў грузінскім Батумі. Больш за тузін хлопцаў і дзяўчат з розных гарадоў Беларусі выконвалі як народныя песні, так і песні вядомых беларускіх выканаўцаў.

Арганізатарамі сходу сталі Арцём і Любоў Шпакоўскія:

Важна не забываць пра беларускую песню за мяжой. Яна захоўвае ідэнтычнасць самой нацыі, самога беларуса. Тут у Грузіі мы заўсёды бачым, што грузіны спяваюць, танчаць. Яны падтрымліваюць сваю нацыянальную культуру. Калі мы забудземся на нашыя родныя спевы, як нас прымушалі шмат гадоў. Калі мы забудземся і пра гэтае, то мы страцім вельмі важную частку нашага жыцця, нашай ідэнтычнасці.

– Было вельмі прыемна не толькі пабачыць гэтыя цудоўныя твары нашых беларусаў, але і пачуць выдатныя галасы.

Першы Спеўны сход у Батумі атрымаўся дзякуючы супольнасці беларусаў, якія арганізаваныя ў беларускі клуб і наступнае пасяджэнне адбудзецца ў нядзелю 22-га траўня.  

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]