Стала вядома, як будзе выглядаць памятны знак баранавіцкім лётчыкам



У Баранавічах зацверджаны эскіз памятнага знака загінулым у траўні гэтага года лётчыкам.

Амаль тры месяцы мінула з таго дня, калі два лётчыка-героя, маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка, коштам сваіх жыццяў выратавалі Баранавічы ад трагедыі здолеўшы адвесці самалёт ад жылой забудовы. У выніку ніхто, акрамя саміх лётчыкаў, не загінуў.

9 жніўняў у Баранавічах быў зацверджаны эскіз памятнага знака трагічна загінулым лётчыкам.

Аўтарам ідэі памятнага знака стаў маёр Аляксандр Чарнышоў, які служыць у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы. Ён прапанаваў намаляваць на памятным знаку двух каваных жураўлёў, якія ляцяць у неба. Па задумцы аўтара праекта, птушкі ляцяць на фоне сілуэту самалёта Як-130. На адным баку гранітнай пліты будуць нанесеныя імёны герояў, а на адваротным — апошняя расшыфраваная фраза перамоваў паміж лётчыкамі:

Лейтэнант: «Скачам?»

Маёр: «Не! Горад пад намі … »

Помнік плануецца размясціць у двары шматкватэрных жылых дамоў на месцы падзення самалёта.

Паводле «Наш край»