Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча



На фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» традыцыйна ўручаюцца некаторыя літаратурныя прэміі. Не стане выключэннем і сёлетняя «Прадмова». Падчас варшаўскіх фестывальных мерапрыемстваў будуць уручаны 2 прэміі – імя Алеся Адамовіча і імя Францішка Багушэвіча. Лаўрэты прэміі Адамовіча былі абвешчаны на кракаўскім дні «Прадмовы».

Кажа старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай:

– Я хацела б абвясціць чатырох лаўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча за 2021 год: газета «Новы час» і яе рэдактарка Аксана Колб і ўвесь калектыў газеты; кніга, прысвечаная расстраляным пісьменнікам 30-х гадоў ХХ ст, якая выйшла ў Менску ў выдавецтве Янушкевіча, – «(Не)рассталяныя»; паэтычны дзённік Дзмітрыя Строцава «Беларусь перакуленая»; Вольга Шпарага з кнігай «У революции женское лицо. Случай Беларуси».

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1995 годзе і ўручаецца за найлепшыя публіцыстычныя публікацыі году.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]