Старшыні асацыяцыі беларусістаў Санкт-Пецярбурга Мікалаю Нікалаеву – 65 год



Сёння спаўняецца 65 гадоў Мікалаю Віктаравічу Нікалаеву – аўтару кнігі «Беларускі Пецярбург», ураджэнцу Наваградчыны, доктару філалагічных навук, старшыні асацыяцыі беларусістаў Санкт-Пецярбурга.

Мікалай Нікалаеў даўно жыве ў паўночнай сталіцы Расеі, але ўвесь час дбае пра Беларушчыну і не забывае пра родную мову і традыцыі.

– Большасць кантактаў у Пецярбургу па-руску, але мы трымаемся вельмі моцна за гэта. Бо гэта важна. І пастарэўшы, і жывучы ў іншым моўным асяроддзі, у іншай краіне, мы гэта разумееш больш востра. Беларусы гэта не адчуваюць паколькі яны натоўпам таўкуцца на сваёй тэрыторыі, а мы гэта тут адчуваем, і цэнім. І часам плачам, калі бачам, што гэта не цэняць. Бо страціш – не верніш. А каб не страціць – трэба шанаваць.

У дзіцячыя і юнацкія гады Мікалай Нікалаеў жыў на Наваградчыне. Унёс значны ўклад у вывучэнне гісторыі Беларусі, вывучэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Наваградчыны. Мікалай Віктаравіч Мікалаеў занесены ў Кнігу Славы Наваградскага раёна. Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац па гісторыі Беларусі, Расеі, Польшчы і Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Мікалая Нікалаева