Стары Замак у Гародні адкрыюць для наведвальнікаў у пачатку лістапада



Стары Замак у Гародні адкрыюць для наведвальнікаў у пачатку лістапада. 

Гасцей сустрэне абноўленая музейная экспазіцыя з інтэрактыўнымі зонамі, якая раскажа пра гісторыю як самога замка, так і ў цэлым Гарадзенскага краю.

Рэканструкцыя аднаго з найстарэйшых замкаў Беларусі пачалася ў 2017 годзе і вядзецца ў некалькі этапаў.