Старыя Гародня і Гомель на сучасных паштоўках



Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белпошта”  выпусціла серыю прыгожых беларускамоўных паштовак.

На іх адлюстраваны старыя паштоўкі з выявамі Гародні і Гомеля са збору Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і Гомельскай дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”.

Відаў старых Гародні і Гомеля на сучасных паштоўках выйшла даволі шмат.

Наклад кожнай паштоўкі 3000 штук. Набыць іх ужо можна ў Менску на галоўпаштамце.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя