Створана Аматарскае аб’яднанне сяброў беларускай мовы імя Францішка Багушэвіча



Звыш месяца таму група грамадзян горада Ліды і раёна падала заяву дырэктару Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы з просьбай даць дазвол на ўтварэнне пры Лідскай гарадской бібліятэцы № 3 Аматарскага аб’яднання сяброў беларускай мовы імя Францішка Багушэвіча. За месяц былі падрыхтаваны ўсе неабходныя дакументы, і вось 20 лютага адбыўся ўстаноўчы сход. Старшынём аб’яднання абраны Станіслаў Суднік – былы старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.

Намеснікамі Старшыні абраны Сяржук Чарняк – былы намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ і Міхась Мельнік – былы сябар рады Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.

Па словах кіраўнікоў аб’яднання,”аматарскае аб’яднанне не праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю, таму мае вельмі мала правоў, але дае магчымасць прыхільнікам беларускай мовы весці працу па адраджэнні мовы, не апасаючыся абвінавачвання ў нейкай там падпольнай дзейнасці. Таму спадзяёмся, што неўзабаве такія аматарскія аб’яднанні паўстануць і ў іншых мясцінах Беларусі”.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]