„Сумоўе” ў музеі Максіма Багдановіча



Цяжка ўявіць суверэнную краіну без уласнай мовы. Словаў, якія нітуюць сутнасць навакольных з’яваў і рэчаў на пэўнай прасторы з нечым важным унутры нас. Часцей за ўсё, гэтае паяднанне адбываецца ў раннім дзяцінстве, у гульнёвай форме, калі мы разам з бацькамі смакуем тое ці іншае слова, альбо збеГ Гукаў на кончыку языка. Так мы неўсвядомлена самі робімся часткай таго космасу, у якім з’явіліся на свет.

2 ліпеня можна будзе праверыць на вельмі “неСУР’ЁЗНЫХ” спаборніцтвах свой слоўнікавы запас, зарубіцца ў адгадванні народных беларускіх загадак, а калі словаў не будзе хапаць, то літаральна “на сабе” паказаць творы беларускай класікі і яе герояў (у гульню “Кракадзіл”, пэўна, гулялі ўсе).

Прызы, музычныя і вершаваныя гасцінцы – што яшчэ трэба, каб лішні раз замацаваць: беларуская мова – гэта наш скарб.

Пачатак а 19-й гадзіне.

Уваходны квіток: 3 руб.

Падзея на Facebook

Фота: facebook.com/maksimbagdanovich