Сурмачэўскі: Гэтая копія абраза Полацкай Божай Маці таксама сакральная каштоўнасць



Абраз Полацкай Божай Маці ў ХІІ стагоддзі прывезла ў родны горад Святая Еўфрасіння. Пра тое, як у нашыя дні вярнулася ў Беларусь ягоная копія XVI стагоддзя, распавядае калекцыянер Ігар Сурмачэўскі:

– Яны, каб не аддаць полацкі абраз, пішуць копію, вось гэтую копію для Івана Грознага 1570 года. Такім чынам – два абразы: адзін ХІІ стагоддзя, адзін XVI стагоддзя. Той абраз ХІІ стагоддзя сёння знаходзіцца ў Храме Святога Вернага князя Аляксандра Неўскага ў пасёлку Княжае Возера, туды яго перадалі з Рускага музея, а абраз XVI стагоддзя трапіў да мяне, я прывёз яго ў Беларусь. Ён ёсць такая ж сакральная каштоўнасць як і Крыж Еўфрасінні Полацкай.

Арыгінальны абраз Полацкай Божай Маці захоўваецца ў Храме Святога Вернага князя Аляксандра Неўскага ў пасёлку Княжае Возера, а ягоная копія XVI стагоддзя – у Свята-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Полацку.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск