Сустрэча Андрэя Курэйчыка з гарадзенцамі



«У Беларусі дастаткова спецыялістаў для стварэння цікавага і якаснага фільма», – сказаў рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык на сустрэчы з гарадзенцамі ў Цэнтры гарадскога жыцця. Ягоны выступ быў цалкам прысвечаны тэме напісання сцэнару для кіно, спектакля, шоу. Сярод удзельнікаў, а сабралася іх каля паўсотні, былі акцёры, дзеячы мастацтва, студэнты. Дарэчы, менавіта Гародня была першым горадам Беларусі, дзе дэбютаваў драматург Курэйчык у 2002 годзе.

– Для мяне мастацтва – гэта тое, што адлюстроўвае грамадства, яго праблемы, нейкі гістарычны момант, культуру і мову. Гэта тое, што будзе для нашых нашчадкаў нейкай энцыклапедыяй нашага духоўнага жыцця.

Андрэй Курэйчык не пакідае надзеі зрабіць фільм пра агульнапрызнанага беларускага героя XVI стагоддзя – Францішка Скарыну. Патрэбныя толькі грошы на яго рэалізацыю.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара