Сустрэча з беларускай літаратурай у Цэнтры праваслаўнай культуры (абноўлена)



У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку прайшла літаратурная вечарына. Гасцямі сустрэчы былі вядомыя беларускія пісьменнікі з Падляшша.

Прысутныя маглі пачуць пра падарожжы журналісткі “Нівы” Ганны Кандрацюк-Свярубскай, ды паэтычныя творы Уладзіміра Саўчука і Юрыя Буйнюка.

Літаратура, беларускае слова патрэбнае для нашага народа, кажа Ганна Кандрацюк-Свярубская:

– Нашы людзі любяць песні, любяць танцы, але развучыліся чытаць па-беларуску. Гэта прывядзе нас да канчыны, бо кожны народ, які хоча мець свой працяг, жыць у свеце, усё ж такі павінен чытаць, павінен развіваць інтэлект.

Падчас літаратурнай вечарыны выступіў беларускі калектыў “Загадка” з Супрасля, а таксама дзіцячыя калектывы з прадшколля №14 і школы імя святых Кірыла і Мяфодзія з Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток