Сустрэча з юнымі лінгвістамі Дзятлаўшчыны



У вёсцы Хвінявічы Дзятлаўскага раёна на базе мясцовай школы працуе школьны дзятлаўскі раённы аздараўленчы лагер “Лінгва-Land” з лінгвістычным профілем. Юныя лінгвісты разам з педагогамі запрасілі да сябе ў госці пісьменніка, гісторыка і краязнаўцу Сяргея Чыгрына, барда і журналіста Зьміцера Бартосіка і дзятлаўскага грамадскага актывіста, былога педагога Валерыя Петрыкевіча.

Валерый Петрыкевіч распавёў пра 500-годдзе беларускага друку, пра дзейнасць Францішка Скарыны ў Празе, пра кнігу Ігната Дварчаніна, прысвечаную першадрукару.

Сяргей Чыгрын пазнаёміў школьнікаў з цікавымі і рэдкімі беларускімі выданнямі, распавёў пра сённяшнія справы беларускага кнігадрукавання, а таксама адказаў на пытанні прысутных.

Дапаўняў сустрэчу Зьміцер Бартосік беларускімі песнямі і гісторыяй беларускай бардаўскай песні.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён

Фота аўтара