Сустрэчы на Дзятлаўшчыне з песнямі, вершамі і падарункамі



Дзве сустрэчы з пісьменнікамі Міхасём Скоблам, Сяргеем Чыгрыном, спявачкай Таццянай Грыневіч, з былым настаўнікам і мясцовым краязнаўцам Валерыем Петрыкевічам адбыліся на Дзятлаўшчыне. Гасцей шчыра віталі ў Жукоўшчынскай базавай школе імя Ігната Дварчаніна і ў Дзятлаўскай гімназіі.

Настаўнікаў і школьнікаў сваімі песнямі радавала Таццяна Грыневіч, разам з ёй народныя песні спявалі і дзеці, і настаўнікі.

Міхась Скобла чытаў усім загадкі, а потым усе разам іх у рыфму адгадвалі. Сяргей Чыгрын праводзіў розныя моўныя конкурсы. Падчас сустрэч гучалі яшчэ вершы, былі таксама падарункі, якія госці прывезлі школьнікам і настаўнікам. А самыя актыўныя вучні і настаўнікі атрымалі ад гасцей паштоўкі, кнігі, дыскі з беларускімі песнямі і вершамі. У Жукоўшчынскай базавай школе імя Ігната Дварчаніна пісьменнікі наведалі адзіны ў раёне музей “Літаратурная Дзятлаўшчына” і пакінулі свае запісы ў кнізе ганаровых гасцей музея і школы.

 

Беларускае Радыё Рацыя