“Свет абраза” – выстава мастачкі Ядвігі Сянько ў Глыбокім



“Свет абраза” – выстава абразоў мастачкі Ядвігі Сянько з Маладэчна адкрылася ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. На ёй прадстаўлена больш за сорак праваслаўных і каталіцкіх абразоў. Таксама на выставу прадствіў святарскія рэчы, рэлігійныя прадметы і старыя абразы касцёл Святой Тройцы ў Глыбокім.

Як кажа навуковая супрацоўніца Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Маргарыта Кажанеўская, вельмі добра і прыемна, што духавенства пайшло на дыялог.

– Яны прадаставілі абразы 18 стагоддзя. Вельмі прыемна дакранацца да гісторыі царквы ў нас на Глыбоччыне. Сапраўды энергетыка проста неверагодная.

Выстава “Свет абраза” будзе доўжыцца да 3 чэрвеня.  На ёй кожны жадаючы зможа нават набыць абраз, напісаны  Ядвігай Сянько. Працы мастачкі можна ўбачыць як у храмах Беларусі, так і ў музеях. А таксама ў прыватных калекцыях беларусаў і  замежнікаў.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае