Светлай памяці Уладзіміра Казберука



З Менску прыйшла сумная вестка, што 4 красавіка не стала беларускага літаратуразнаўца, перакладчыка, кандыдата філалагічных навук Уладзіміра Казберука.

1

Уладзімір Казбярук

Ён быў родам з Беласточчыны, нарадзіўся ў вёсцы Бандары Падляшскага ваяводства 29 жніўня 1923 года. Скончыў БДУ (1949), працаваў настаўнікам на Наваградчыне, выкладчыкам Полацкага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў аспірантуры пры Менскім педагагічным інстытуце, а з 1959 года працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Уладзімір Казбярук вывучаў беларуска-польскія літаратурныя сувязі, беларускі рамантызм ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці ў XVII — XVIII стагоддзяў, беларускае нацыянальнае адраджэнне ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў, утварэнне БНР, жыццё і літаратурная дзейнасць Ф. Скарыны, Г. Пельгрымоўскага, С. Тшашчкоўскай, К. Каліноўскага, А. Гаруна і іншых.

kazbiaruk_2

Лідзія Арабей, Уладзімір Караткевіч, з жонкай Валянцінай, Георгій Шыловіч, Уладзімір Казбярук, Аліса Шыловіч (справа налева).

kazbiaruk_3

 

Прафесар Базыль Белаказовіч і Уладзімір Казбярук

kazbiaruk_4

Міжнародны кангрэс славістаў у Варшаве, жнівень, 1973 год. Злева направа: Уладзімір Казбярук, Karl Gutschmidt (Берлін), Іван Крамко і Аркадзь Жураўскі.

kazbiaruk_5

Беласток, 1988 года. Злева направа: А. Баршчэўскі, Я.Чыквін, Б.Сачанка, С.Андраюк, Т.Бэрд, А.Пяткевіч, У.Казбярук, Т.Позняк, А.Іваноўскі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва аўтара