Свята для дзяцей і моладзі ў Лучаі



У Лучаі Пастаўскага раёна ў касцёле  благаславілі  вучняў, студэнтаў і настаўнікаў  на  добрае навучанне і поспехі ў працы. Сюды часта наведваюцца госці з іншых парафій, каб памаліцца, пабываць яшчэ раз у гэтым прыгожым месцы і адпачыць душой.

Як кажа ксёндз Мікалай Ліпскі, зараз у Лучаі праходзіць валанцёрскі летнік, які будзе доўжыцца да 30 жніўня, таму моладзь прыехала сюды з розных куточкаў Беларусі.

– Свята прысвечана пачатку новага навучальнага года і арганізаванае для вучняў, студэнтаў, настаўнікаў. Яны прыехалі сюды, каб супольна памаліцца і атрымаць благаславенне божае на новы этап навучання. З гэтай нагоды зладзім таксама канцэрт, да нас прыехалі вядомыя артысты.

У касцёле святога Тадэвуша прайшла імша ў інтэнцыі тых, хто вучыцца, і тых, хто навучае. А пасля ўсе прысутныя змаглі паслухаць канцэрт аўтара лучайскага гімну  Аляксея Жбанава, гуртоў “Рэха” і “Гарадскі вал”, эстраднай зоркі Беларусі Мікіты Фаміных і віртуоза-акардэяніста Змітра Корсака.   А напрыканцы адбыўся  феерверк.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара