«Свята песні» ў Менску



Менскі “Карэтны дворык” у Старым горадзе на ўвесь дзень стаў пляцоўкай Свята песні. Аматары беларускіх спеваў цягам дня сыходзіліся там, каб развучыць на вольным паветры народныя спевы і нацыянальную музычную класіку. Распавядае арганізатар «Спеўных сходаў» Сяржук Доўгушаў:

— Цэлы дзень мы развучваем і спяваем роўны беларускія песні. Пяць Спеўных сходаў: першы — было проста знаёмства з гукам, другі — веснавыя і жаночыя песні, Манюшка- Агінскі Спеўны сход. Усе навучыліся і вельмі проста спявалі такія складаныя творы. Есць яшчэ мужчынскі Спеўны сход з гуртом «Рада», і застольных песень. 

Спеўныя сходы нарадзіліся за савецкімі часамі ў Латвіі. Тады дзясяткі тысяч латышоў у нацыянальных строях збіраліся на Спеўным полі, каб хорам выконваць народныя песні.

Гэта была фактычна адзіная легальная магчымасць прадэманстраваць еднасць нацыі.

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара