Свята роднай мовы ў дзіцячым летніку ў Лідзе



Свята роднай мовы прайшло ў дзіцячым летніку дзённага прыбывання “Тэхнасіці” на базе Лідскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці.

Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў канцэртнай праграме, чыталі вершы, як беларускіх, так і мясцовых, лідскіх паэтаў, спявалі песні разам з бардам Сяргеям Чарняком. А напрыканцы імпрэзы пазнаёміліся з персанажамі народнай беларускай батлейкі.

 

Свята беларускай мовы ў летніку “Тэхнасіці” адбылося ў рамках рэспубліканскага марафона “Лета кожны дзень”, калі кожны такі дзіцячы летнік па ўсёй краіне праводзіць тэматычнае свята. У Лідзе было вырашана прысвяціць гэты дзень сваёй малой радзіме.

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара