Святлана Баранкоўская: У нас няма дзяржаўнага падыходу да мастацтва



Беларускае выяўленчае мастацтва па-ранейшаму застаецца ў моцнай залежнасці ад дзяржаўнага ідэлагаічнага кантролю. Адкрытага дыктату няма, але мастакі добра ведаюць, што і як лепш маляваць, – кажа вядомая віцебская габеленшчыца Святлана Баранкоўская:

– Самацэнзура мастацтва забівае нашмат болей, чым цэнзура. Цэнзуры ў нас няма. А вось самацэнзура, нашае вось гэтае вечнае жаданне падпарадкавацца начальству і пачакаць, а што ж будзе далей. І няхай у гэтую багну нехта іншы ўлезе, а я як-небудзь каля тэлевізара пачакаю.

А тыя мастакі, якія спрабуюць заняцца мастацтам дзеля мастацтва, вельмі хутка сутыкаюцца з эканамічнымі праблемамі. Дзяржаўныя культурныя істытуцыі нават і не спрабуюць ім дапамагчы, – кажа Святлана Баранкоўская.

– Ну знайдзіце хаця б аднаго адмыслоўца, які зараз проста пакажа пальцам – вось гэты, гэты і гэты могуць быць геніямі. Ну ўкладзіце вы ў іх тры капейкі. Дайце ім шчасце тварыць, а не біцца недзе, як у нас мастакі, хто качагарам, хто кім, каб зарабіць на жыццё, і нават не на жыццё, а зарабіць на фарбу, каб потым у вольны час тварыць мастацтва. Гэта не дзяржаўны падыход да мастацтва.

Летась Святлана Баранкоўская стала лаўрэатам гран-пры IV трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. За гэтую значную перамогу мастачка атрымала толькі сціплы дыплом. 

Цалкам размова:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя