Святлане Алексіевіч прысвоілі званне доктара навук Універсітэта ім. Вітаўта Вялікага
Сенат літоўскага Універсітэту ім. Вітаўта Вялікага (УВВ) прысвоіў лаўрэатцы Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч званне ганаровага доктара, паведаміў універсітэт у чацвер.
Па словах рэктара Ёзаса Аўгуціса, гэтае званне пісьменніцы прысвоена за ўнёсак у дакументальную мастацкую літаратуру, развіццё дэмакратыі і правоў чалавека, у захаванне гістарычнай і многагалосай памяці людзей, значныя намаганні ў абарону каштоўнасцяў свабоды і правасуддзя, піша Delfi.
Фота: © AFP / Scanpix
