“Святло і паветра, і месца, і час”



“Святло і паветра, і месца, і час” – кнігу беларускіх перакладаў  вершаў амерыканскага пісьменніка Чарльза Букоўскі прэзентавалі ў Менску – у кнігарні ЛогвінаЎ. 

Гаворыць натхняльнік выдання кнігі паэт Андрэй Хадановіч:

– Абмяркоўвалі ролю Букоўскі. Ён, відаць, як мала хто з сучасных аўтараў стварыў свой міф. Ён наблізіў сваю постаць да той постаці, якая ў тэкстах. Таго славутага, якое часам наскрозь фальшывае, але яно славутае: жыві як пішаш, і  пішы як жывеш. У гэтым сэнсе тэксты – закладнікі асобы Букоўскі, але і асоба Букоўскі – закладніца тэкстаў, якія ён ствараў.  

Чарлз Букоўскі – адзін з самых скандальных пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Летась у беларускім перакладзе выйшла кніга ягонай прозы.

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара