Сябры Баранавіцкага ТБМ сустрэліся з Уладзімірам Арловым



Сябры Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах сустрэліся з Уладзімірам Арловым і прадстаўніцай ПЭн-цэнтра Ганнай Янкутай. З нагоды ўганаравання прэміяй Алаізы Пашкевіч-Цёткі кнігі Арлова для падлеткаў і дзяцей «Айчына».

«Кніга “Айчына” не толькі ўражвае сваім зместам, але і мастацкім аздабленнем, зробленым мастаком Паўлам Татарнікавым», —. кажа старшыня Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах Мікалай Падгайскі:

— Уладзімір Арлоў —  гэта асоба, гэта цікавы чалавек, які распавядаў пра сваё жыццё пра кнігу, пра тое, як пішуцца кніжкі. Была вельмі цікавая сустрэча.

Таццяна Малашчанка:

— Арлоў заўсёды нас здзіўляе сваёй плённасцю, сваім талентам, сваёй навізной. Як ён у гісторыі знаходзіць яшчэ нейкія новыя нюансы, які х ён раней не заўважаў, а мы і ўвогуле не заўважаем.

Пасля сустрэчы жадаючыя набылі кнігу Уладзіміра Арлова з аўтографам аўтара і падарункі ад ПЭН-цэнтра. Гэта паштоўкі, закладкі і налепкі з выявай Алаізы Пашкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя