Сяргей Балянок запрашае зайсці на яго выставу
Адзін з найбольш адметных графікаў Беларусі Сяргей Балянок адкрыў сваю выставу ў Полацкай мастацкай галерэі. Яна мае назву «Будзе час – заходзь».
Мастака добра ведаюць як кніжнага ілюстратара, перадусім як аўтара малюнкаў да раманаў амерыканскага празаіка Курта Вонегута.
Працы Баленка адметныя філасафічнасцю, і, нягледзячы на «чорна-белы» стыль, напоўненыя яркім святлом перажыванняў, глыбокіх роздумаў аўтара. Балянок ўвасабляе ў графічных лістах свае фантазіі, выцягваючы з падсвядомасці часам неверагодныя малюнкі, кожны з якіх варты аповяду альбо эсэ.
Вялікі адбітак на мастака пакінула тое, што ў 1980-1990-х гадах графік нямала папрацаваў у якасці ілюстратара замежнай і расейскай фантастыкі. Многія яго творы нагадваюць пра паралельныя сусветы, у якіх, здаецца, Балянок «свой сярод сваіх».
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
