Сяргей Башлыкевіч: Нельга ўвесь час быць максімальна патэтычным



У Варшаве ў Вялікдзень адбыўся выступ Сяргея Башлыкевіча. Нягледзячы на тое, што пра імпрэзу стала вядома толькі раніцай канцэртнага дня, на імпрэзу сабралася поўная зала. Уваход на падзею быў вольны, аднак жадаючыя маглі пакінуць данаты – апошнія пайшлі на дапамогу Украіны.

Сяргей Башлыкевіч

Паколькі Сяргей Башлыкевіч – музыка, вядомы сваім пазітыўным падыходам да жыцця, то мы папрасілі даць яго колькі парад па захаванні бадзёрага настрою падчас складаных умоў.

– Немагчыма вельмі доўга быць у адным настроі ўвесь час. Сябру пішу, якія ў войску ўкраінскім зараз, і я такі сур’ёзны „ну, як вы там трымаецеся?”, а ён скідвае мне кружочак у тэлеграме, дзе ў носе калупаецца „да нармальна!”. Нармальна быць у розным настроі, нельга ўвесь час быць максімальна патэтычным, але, канешне, гэта не значыць, што трэба ўвесь час быць прыдуркаватым дурачком. Я за баланс, і вось гэты канцэрт мне дазваляе адчуць той самы баланс, падзяліцца з людзьмі пазітывам.

На наступны дзень пался выступу Сяргей з’ехаў у Амстэрдам, дзе цяпер жыве і працуе.

Беларускае Радыё Рацыя