Сяргей Будкін: Усе сабраныя грошы пойдуць на падтрымку новай беларускай культуры



У нашым эфіры пабываў старшыня Рады беларускай культуры Сяргей Будкін.

– Сёння мы паказваем відэаверсію аднаго з канцэртаў, якія адбыліся з 25-га па 11-га ліпеня па ўсім свеце. Па ўсім свеце адзначаўся Тыдзень беларускай культуры і гэта мерапрыемства яго заканчвала разам з канцэртам у Вільні. Канцэрт у Вільні мы транслявалі наўпрост, а канцэрт у Кіеве мантаваўся. Мы вырашылі падрыхтаваць такі якасны прадукт. Як і ўсе трансляцыі ў нас на youtube-канале Беларускай рады культуры. Ён прысвечаны рэпрэсаваным творцам і іх новым праектам. Усе грошы, якія будуць сабраныя ў гэты дзень падчас трансляцыі і пасля яе, пойдуць на падтрымку новай беларускай культуры. Заклікаю ўсіх глядзець і проста аддзячыць. Гэтыя сродкі могуць прыйсці вашым улюбёным артыстам, музыкам, паэтам.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя