Сяргей Пясецкі на Менскай міжнароднай кніжнай выставе



«Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргея Пясецкага ўвайшоў у пяцёрку самых перакладаных кніг сучаснай Беларусі. 

Ацэнкай мастацкай каштоўнасці аўтарскага твору падчас 27-й Менскай міжнароднай кніжнай выставы падзялілася перакладчыца Марыя Пушкіна:

– Ён вельмі харошы, ён вельмі фактурны, яго вельмі прыемна перакладаць, там шмат каларытных персанажаў, шмат жывых стылістычных момантаў. Радасць. Крыху не падабалася, як яны ходзяць па лесе, бо яны доўга ходзяць. Але калі яны між сабой размаўляюць – то песня: ноч, небяспека, тое, што казыча нервы, тое, што звязана з парушэннем закону, але ўдалым і паспяховым абыходам пастак. Добры і цікавы матэрыял, які заўжды цікавы.

Набыць беларускамоўны пераклад кнгі «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» можна ў менскай кнігарні «Логвінаў» альбо праз ейны сайт.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя