Сёлета гомельскаму архітэктару Станіславу Шабунеўскаму – 150 год



У 2018 годзе спаўняецца 150-годдзе выбітнага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. У Гомелі дагэтуль няма ніводнага помніка ў ягоны гонар.

Архітэктар Сяргей Ляпін лічыць, што гэта з-за таго, што Шабунеўскага рэпрэсавалі ў 1937 годзе.

– Тая біяграфія, той факт, што ён быў забіты органамі ўнутраных спраў, гэтая акалічнасць замінае сённяшнім уладам паўнавартасна ўшанаваць гэтага чалавека. Сёння не ўзнікае праблем, каб ушаноўваць шматлікіх герояў Вялікай Айчыннай вайны, падпольшчыкаў. Але тое, што хоць крыху выбіваецца з савецкага светапогляду, яно ўжо сутыкаецца з праблемамі.

У Гомелі маецца толькі графіці з партрэтам Станіслава Шабунеўскага. Яно з’явілася ў 2013 годзе. Графіці ўяўляе сабой недапісаны партрэт як сімвал тых будынкаў, што не паспеў дабудаваць архітэктар.

Беларускае Радыё Рацыя