У праваслаўных — Даравальная нядзеля
Год таму
Здаўна існавала правіла ў апошнюю нядзелю перад Вялікім Постам прасіць блізкіх, каб даравалі крыўды, а ў адказ належыла казаць «Бог даруе». Тым выказваецца надзея, што Гасподзь на нябёсах не залічыць чалавеку ў грэх тое, што яму даравалі на грэшнай зямлі.
Даравальная нядзеля – гэта цудоўная нагода пачаць Вялікі Пост з добрай, чыстай душой і засяродзіцца на духоўным жыцці. Сёлета Вялікі пост у праваслаўных пачынаецца ў панядзелак, 23-га лютага.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота palomnik.by