Тактыкі мастацкага супраціву ў савецкай і сучаснай Беларусі



Якія тактыкі выкарыстоўвалі мастакі-нонканфармісты ў часы перабудовы? Як яны трансфармаваліся сёння?  На гэтыя пытанні спрабавалі паразважаць удзельнікі дыскусіі  „Мастацкі Нонканфармізм — 1980-х і сёння”, што прайшла ў „Кнігарні Логвінаў”. Феномен мастацкага нонканфармізму неадрыўна звязаны з тэмамі супраціву і непадпарадкавання канонам, дзяржаўным інстытуцыям.

Кажа літаратар і мастак Адам Глобус:

— Мастак — ён як тады быў анархістам, антыдзяржаўным элементам, так і зараз застаецца. Нічога не змянілася для мяне. Я лічу, што як тады ціснулі на нас дзяржаўныя структуры, так і цяпер.

«Калі ўзяць азначэнне нонканфармізму чамусьці падаецца, што гэта павінен быць дакладна палітычны жэст, але гэта не заўсёды так», — распавядае Таццяна Арцімовіч мадэратарка дыскусіі і каардынатарка праекта «pARTisan» .

— Нават калі мастакі адмаўляюцца ад гэтага адкрытага палітычнага жэсту, кажуць, што мастацтва вышэйшае за палітыку, вельмі часта гэта аказваецца больш палітычным, бо яно руйнуе саму аснову, тыя бінарныя і нарматыўныя катэгорыі, на якіх гэтая сістэма базуецца.

Паразважаць над пытаннямі дыскусіі сабраліся мастацкая актывістка Вікторыя Біран, пісьменнік і мастак Адам Глобус, гісторык Аляксей Братачкін, мастак Аляксей Талстоў. Цяпер у «Калекцыі Партызана» рыхтуецца выданне пра неафіцыйную мастацкую сцэну часоў перабудовы.

[Not a valid template]

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара