Тамары Чабан споўнілася б 70



Беларускаму крытыку, літаратуразнаўцу, даследчыцы беларускага фальклора Тамары Чабан (1952-1992) 31 траўня споўнілася б 70 гадоў з дня нараджэння. І 30 гадоў як яе няма сярод нас.

Пра беларускую народную песню Тамара Чабан некалі сказала так: „Народная песня  на працягу свайго шматвековага існавання выпрацавала і такія мастацкія формы, якім было цяжка поўнасцю раскрыцца ў рамках фальклорнай эстэтыкі і якія рэалізаваліся ў лірычнай паэзіі, часткова ў прозе.”

Нарадзілася даследчыца ў вёсцы Чабаны Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1974 годзе. Выкладала беларускую мову і літаратуру ў Ветрынскай сярэдняй школе Полацкага раёна.

З 1978 года жыла ў Менску. Працавала старшым карэктарам у выдавецтве „Навука і тэхніка”. Скончыла завочна аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ у 1980 годзе. З 1981 года была навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АНБССР, кандыдытам філагагічных навук.

Выступіла ў друку як  крытык. Аўтар кніг пра паэзію „Крылы рамантыкі” (1982) і „Сучасная паэзія і фальклор” (разам з Яўгенам Гарадніцкім, 1988).

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]