Тамаш Блашчак: Спадзяюся беларуская дзяржава усталюе шыльду Дуж-Душэўскаму
Пра знакі прысутнасці беларусаў у свеце. Бадай у замежжы найбольш такіх знакаў у Вільні. На вуліцах сталіцы Літвы можна напаткаць больш дзесяці мемарыяльных шыльдаў у гонар вядомых беларускіх дзеячаў. Пераважна гэта звязана з гісторыяй 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя. Але і ў іншым літоўскім горадзе – Коўне жылі многія вядомыя дзеячы беларускага руху. Тут, на жаль, беларускіх шыльдаў няма.

Гісторык Тамаш Блашчак тлумачыць, што ў Коўне практычна не засталося будынкаў, у якіх у той час жылі славутыя беларусы. Аднак адзін такі будынак усё ж такі ёсць, адзначыў гісторык.
– Ёсць будынак, які пабудаваў сам сабе Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Я спадзяюся, што не ў такой далёкай будучыні беларуская дзяржава усталюе на гэтым будынку адмысловую шыльду Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, як стваральніку нацыянальга сцяга, такое маё пажаданне.

Клаўдзій Дуж-Душэўскі лічыцца аўтарам праекту бел-чырвона-белага сцяга, які затым стаў адным з галоўных сімвалаў Беларусі. Клаўдзій Дуж-Душэўскі жыў у Коўне да канца свайго жыцця. Памёр у 1959 годзе. Пахаваны на Пятрашунскіх могілках.
Беларускае Радыё Рацыя
