Таццяна Грыневіч сустрэлася з беларусамі Осціна (ЗША)



Вядомы беларускі бард і музыкант Таццяна Грыневіч працягвае творчыя гастролі і сустрэчы  з беларусамі ў ЗША. Акрамя канцэртаў спявачка на працягу двух месяцаў сустрэнецца з многімі беларусамі Амерыкі.

Такія сустрэчы ўжо адбыліся ў саборы Святога Кірылы Тураўскага беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Брукліне,  а таксама ў Маямі, Нью-Ёрку, Х’юстане. Чарговая сустрэча Таццяны Грыневіч з беларусамі шчыра прайшла ў Осціне.  

Перад беларусамі Осціна Таццяна выступіла з канцэртам, а потым разам спявалі беларускія песні, танчылі пад скрыпку госця-музыкі. А песню-гімн “Пагоня” на словы Максіма Багдановіча ўсе беларусы і ўкраінцы, якія прысутнічалі на сустрэчы, спявалі стоячы. Для ўкраінцаў Таццяна Грыневіч выканала таксама некалькі ўкраінскіх песень.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара