“Таямнічы свет беларускіх абразоў” – у Палацы мастацтваў



На адкрыцці выставы “Таямнічы свет беларускіх абразоў”, што адбылося ў сталічным Палацы мастацтваў, на адной сцяне суседнічалі абразы Маці Божае Чанстахоўскай і Вастрабрамскай, праўда, у сучасных спісах.

Распавядае іканапісец майстэрні “IKONIQUE” – Віктар Доўнар

– У Падляшшы, там у нас сябры і мы там працавалі ў Сямятычах, там наш роспіс царквы Пятра і Паўла і Уваскарасенскай царквы, і адтуль пайшла нашая праца як іканапісцаў. Мы займаемся зараз такой справай, каб людзі, якім не знаёмая ікона, змаглі ўвайсці ў гэтае асяроддзе і можа спыніць свой погляд на тым, што для веруючых людзей так дорага. 

Экспанаты для выставы перадалі цэрквы, у якіх яны знаходзяцца. Сярод іх і ўнікальная царская брама, плеценая з саломы – “рэпліка” тых, што, лічаныя, засталіся адно ў музеях.

Максім Каўняровіч, Беларускае Рады Рацыя.

Фота аўтара