„Таямніцы імгнення” ў Менску



Cтарасвецкія кнігі і антыкварныя гадзіннікі сустрэліся на вітрынах Музея гісторыі беларускай літаратуры на выставе “Таямніцы імгнення”.

Гаворыць дырэктар музея Зміцер Яцкевіч:

Гэта літаратурна-мастацкая выстава, якая практыкуецца ў нашым музеі. Тут мы маем сапраўдныя шэдэўры мастацтва, і не толькі гадзіннікі альбо кнігі, якія фіксавалі той жа самы час, але тут і ўнікальны габелен XVIII ст., і карціны, якія дапамагаюць нам апынуцца ў атмасферы канца ХVІІІ, ХІХ, пачатку ХХ стагоддзя.

Гадзіннікі і кнігі фіксуюць свой час. Выстава “Таямніцы імгнення” аб’яднала экспанаты прыватных калекцыянераў і дзяржаўных інстытуцый.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара