Таямніцы пінскай зямлі



Музей Беларускага Палесся рыхтуе экспазіцыю, у якой хоча прэзентаваць наведвальнікам скарбы, якія былі знойдзеныя на Піншчыне. У горадзе над Пінай шмат легенд і гісторый пра багацце манахаў і заможных людзей, звязаных з падзямеллем.

На фота: Касцёл святога Караля Бармеуша

Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна, не адзіны пінчук сцвярджаў, што ад пінскага касцёла Караля Барамеуша, цяпер канцэртная зала, ідуць незлічоныя падземныя хады:

– Калі пачаліся ў касцёле першыя рэстаўрацыйныя працы, я памятаю, што знайшоў тут чарапіцу пачатку века  з таўром. Успаміналі некаторыя пінчукі пра тое, што менавіта адсюль ідзе падземны ход у Гарадзішчанскі манастыр, менавіта ад гэтага касцёла, які мае від абароннага збудавання.  

Рэальна большасць скарбаў знаходзяць падчас рэстаўрацыйных і рамонтных прац у гістарычным цэнтры Пінска. Так улетку 2006 года падчас замены газавых труб працоўныя знайшлі каля 100 срэбных сталовых прадметаў, якія датуюцца ХІХ стагоддзем.   

Беларускае Радыё Рацыя

Фота wikipedia.org

[manual_related_posts]