ТБМ адзначыла заслугі Вячаслава Сухарэбскага



84-х гадовы сябра баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Вячаслаў Сухарэбскі ўганараваны Граматай Рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы.

Старшыня Таварыства Алена Анісім адзначыла актыўную пазіцыю Сухарэбскага ў захаванні беларускай мовы, гісторыі і культуры. Уручыў Грамату старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі дома ў Сухарэбскага, куды прыехаў з групай сяброў ТБМ.

 

Кажа Мікалай Падгайскі:

– Гэта вялікі змагар за беларускасць, вялікі працаўнік. Ужо будучы ва ўзросце, пабудаваў дом. Хто сёння насмеліцца трымаць бел-чырвона-белы сцяг над домам? А ён трымае. Колькі ён артыкулаў напісаў для “Народнай Волі”, і кнігу напісаў. Ён і фундатар ТБМ – па 60 рублёў даваў. Такі шчыры беларус.

Вячаслаў Іванавіч пачаставаў гасцей сваім смачным вінаградам і мёдам, цудоўнай медавухай і гарбатай. За шчырай, цікавай размовай час праляцеў хутка. На развітанне спадар Вячаслаў Сухарэбскі падарыў сваю кнігу “На прасторы і волі” з аўтографам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя