ТБМ імя Фрацішка Скарыны просіць дапамогі
У Менску адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
На пасяджэнні было разгледжана шмат сур’ёзных пытанняў. Адно з іх – гэта фінансаванне ТБМ. Як адзначылі сябры Рады, у ТБМ сёння не хапае найперш сродкаў аплаціць арэнду памяшкання ў Менску на вуліцы Румянцава, 13. І калі гэта пытанне не вырашыцца ў бліжэйшы час, то Таварыства беларускай мовы можа застацца без памяшкання.
Кіраўніцтва ТБМ звяртаецца да ўсіх беларусаў з просьбай аб дапамозе. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.
Таму кіраўніцтва ТБМ просіць усе ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Менск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN – BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.
Беларускае Радыё Рацыя
